Родная мова — цудоўная мова!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, галоўнай мэтай якого з’яўляецца захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Свята была заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА.
Гэты Дзень – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.
Мы, беларусы, павінны ведаць сваю гісторыю, сваю літаратуру, каб не сорамна было за сябе, за сваю Бацькаўшчыну! А вучыць ёсць што! Спадчына наша неабдымная! Не дайце загінуць ёй, жывой і непаўторнай, цудоўнай роднай мове!