Запрашаем на адкрыццё выставы маладых мастачак «Лес дзяўчыны»
З 6 па 23 красавiка ў выставачнай зале Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага універсітэта, вул. Блахіна, 30 пройдзе выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны». Раней выстава ўжо была прадстаўлена ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў», музычным каледжы ім. Агінскага ў Маладзечне, гарадзенскай прасторы DOM46.
Адкрыццё: 6 красавiка ў 17.00
Уваход вольны.
Летам 2018 года мiнскi праект Творчыя майстэрнi галерэі «Ў» праводзiлi пленэр-інтэнсіў «ART IN ACTION», вынiкам якога i з’яўляецца выстава «Лес дзяўчыны». Гэта пагружэнне ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, разважанні аб праблемах самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.
У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад'яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова - каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.
Удзельнiцы:
Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар'я Раўтовiч.
Гэтая выстава - разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць - агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.
«Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?».
Каманда арганізатараў: Bazinato, Ірына Лукашэнка, Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская.