Выданні друкарні Полацкага іезуіцкага калегіума XVIII-XIX ст.ст.
Навуковая бібліятэка запрашае наведаць выставу, прысвечаную святкаванню 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта!
"Выданні друкарні Полацкага іезуіцкага калегіума XVIII-XIX ст.ст.".
Адкрыццё выставы : 17 мая ў 12:00 гадзін у бібліятэцы Полацкага калегіума (г.Полацк, вул. Стралецкая,4, аўд. 110)
Пры Полацкім іезуіцкім калегіуме ў 1787–1820 гадах дзейнічала друкарня, якая выдавала навучальныя і навуковыя выданні, падручнікі, слоўнікі, літаратурныя і філасофскія творы, літургічную літаратуру.
Кнігі прызначаліся для выкладчыкаў і навучэнцаў калегіума. Сярод іх былі лепшыя узоры тагачаснай вучэбнай літаратуры па граматыцы, матэматыцы, філасофіі, богаслужэбная і мастацкая літаратура.
І вось рарытэтныя кнігі на некаторы час вярнуліся ў родныя сцены. З імі можна будзе пазнаёміцца з 17 па 25 мая. Прыходзьце на выставу! Дакраніцеся да гісторыі!