eye

Сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі часопісаў "Полымя" і "Маладосць"

Навуковая бібліятэка арганізавала сустрэчу студэнтаў, выкладчыкаў з супрацоўнікамі рэдакцыі часопісаў “Маладосць” і “Полымя”. У Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт завіталі галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, маладая паэтэса і празаік, калумністка часопіса Кацярына Захарэвіч, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Алена Мальчэўская.

Святлана Воцінава распавяла пра часопіс “Маладосць”, падзялілася цікавосткамі з рэдактарскай працы. У наступным годзе будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і, канешне, часопіс будзе шырока асвячаць гэту тэму. Святлана Воцінава заклікала навукоўцаў нашага ўніверсітэту дасылаць свае артыкулы ў рэдакцыю.

Маладая паэтэса Кацярына Захарэвіч падказала, як трапіць на старонкі “Маладосці”, паколькі кожны студэнт з’яўляецца іх патэнцыйным аўтарам.

Яна прарэкламавала дзіцячы часопіс “Бярозка”, які можа быць карысны будучым настаўнікам.

І канешне, паэтку не маглі адпусціць без вершаў.

Музычную паўзу падараваў саліст гурта “SUMAROK” Ігар Палынскі.

З часопісам “Полымя” усіх прысутных пазнаеміла намеснік галоўнага рэдактара Алена Мальчэўская. Яна адзначыла, што часопіс з’яўляецца ВАКаўскім па спецыяльнасці літаратуразнаўства.

Госці падзяліліся сваімі прыемнымі ўражаннямі ад наведвання Полацкага калегіума, іх узрушыла яго асаблівая атмасфера.

На заканчэнне сустрэчы заспяваў фальклорны гурт “Варган”. Дарэчы, там шмат маладых таленавітых паэтаў, якія маюць магчымасць друкаваць свае творы на старонках вышэйназваных часопісаў.

Сустрэча атрымалася надзвычай цікавай і змястоўнай.

Наша информация -

Ваш успех!

Библиотека ПГУ в Контакте Библиотека ПГУ на facebook Канал Библиотека ПГУ Библиотека ПГУ


Яндекс.Метрика