eye

Сучаснае мастацтва: выстава «Лес дзяўчыны»

«Лес дзяўчыны» – пад такой назвай адкрылась выстава ў выставачнай зале Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На ёй змешчаны працы маладых мастачак: Ганны Агеевай, Ульяны Каленік, Лідзіі Куршук, Алены Кучка, Варвары Суднік, Таццяны Ларынай, Дар’і Раўтовіч, Паліны Скачковай, Крысціны Шчэмялёвай.

Выстава з’яўляецца вынікам тыднёвага пленэру маладых мастакоў, дзе адбывалася даследаванне сябе праз прыроду – праз увагу да адчуванняў, праз сумленнасць прад’яўлення сябе свету, праз вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова – каранёў дрэва, якія моцна абдымаюць зямлю. Выстава паказвае разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць – агульначалавечыя і асабістыя. Дзяўчаты даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіі, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я». Маладыя мастачкі праз свае творы паказалі і свае адносіны да прыроды і свайго месца ў ёй. «Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзём?»

Чытаць далей

Наша информация -

Ваш успех!

Библиотека ПГУ в Контакте Библиотека ПГУ на facebook Канал Библиотека ПГУ Библиотека ПГУ


Яндекс.Метрика