eye

SkarynaVelaKvest

30 мая ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Навуковая бібліятэка арганізавала і правяла SkarynaVelaKvest! Студэнты нашага ўніверсітэта разам з супрацоўнікамі праехалі па мясцінах горада Полацка, звязаных з іменем Францыска Скарыны.

Пачыналася вандроўка каля Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Францыска Скарыны. Супрацоўнікі бібліятэкі гасцінна запрасілі ўсіх удзельнікаў да сябе. Была праведзена невялікая экскурсія па бібліятэцы, а таксама прапанавана разгадаць рэбус, каб рухацца далей. Паспяхова выкаўшы заданне, накіраваліся падарожнічаць.

Далей маршрут пралягаў па вуліцы імя Францыска Скарыны, каля Нацыянальнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны да Полацкіх карпусоў універсітэта. І хоць іезуіцкі калегіум з’явіўся пазней гадоў жыцця нашага славутага першадрукара, але не завітаць сюды мы не маглі. Па-першае, каб павітацца з тагачасным студэнтам, а па-другое, зазірнуць у бібліятэку, дзе ў чытальнай зале размешчаны вялікі партрэт Францыска Скарыны з яго знакамітай гравюры. У бібліятэцы падарожнікі атрымаліся чарговыя пытанні, адказаўшы на якія змаглі працягнуць падарожжа.

Не абыйшлі ўвагай візітную картку Полацка-Сафійскі сабор, дзе пэўна, не аднойчы быў будучы першадрукар, а таксама Музей беларускага кнігадрукавання, у якім Скарыне прысвечана адна з самых вялікіх залаў, яшчэ ў адной зале можна пабачыць выданні розных часоў, прысвечаныя Францыску Скарыне, а таксама некалькі вялікіх партрэтаў першадрукара ў выкананні сучасных мастакоў. А супрацоўнікі музея цікава і змястоўна расказваюць аб жыцці і дзейнасці знакамітага палачаніна.

На шляху паміж Сафійскім саборам і Музеем беларускага кнігадрукавання знаходзіцца яшчэ адзін аб’ект, які немагчыма прамінуць - гэта камень з выявай выдавецкага сігнету Скарыны з сонцам і месяцам, падарунак Полацку ад сучаснага мастака Р.Груша.

Далешае падарожжа адбывалася па цэтральнай частцы горада – праспекце імя Францыска Скарыны і завяршылася на аднаіменнай плошчы каля помніка першадрукару. Тут жа былі падведзены вынікі нашай вандроўкі і ўручаны прызы ўдзельнікам. Цікавае і пазнавальнае падарожжа па Полацку прынесла задавальненне ўсім удзельнікам мерапрыемства і нагадала асобныя старонкі гісторыі беларускага кнігадруку.

Наша информация -

Ваш успех!

Библиотека ПГУ в Контакте Библиотека ПГУ на facebook Канал Библиотека ПГУ Библиотека ПГУ


Яндекс.Метрика