eye

Рэспубліканская выстава-конкурс “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”

1 сакавіка 2023 г. у Навуковай бібліятэцы Полацкага дзяржаўнага універсітэта імя Еўфрасінні Полацкай пачынае працаваць Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці», прысвечаная 110-годдзю Максіма Танка.

Арганізатарамі культурна-асветніцкай акцыі з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Ідэяй-дэвізам праекта сталі радкі верша Максіма Танка “О РОДНАЯ ЗЯМЛЯ! ТЫ – КНІГА ВЕЧНАГА ЖЫЦЦЯ”.

Рэспубліканская выстава-конкурс “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ” праводзіцца з мэтай актуалізацыі сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага развіцця відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэння аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі.

Тэматычная экспазіцыя складаецца з творчых работ студэнтаў 24 устаноў адукацыі, падрыхтаваных на аснове цытат твораў Максіма Танка, ў адпаведнасці з намінацыямі:
- “Летэрынг. Дзiўная родная мова”
- “Графіка. Метафары ў колеры”
- “Фотаканцэпт. Мне пару крыл дало юнацтва”
- “Візуальны сэт. Я гэта люблю падарожжа”.

Сінтэз паэтычнага слова, традыцый беларускай культуры, жывапісу, графікі, фатаграфіі, лічбавай творчасці дазваляюць пазнаёміцца з візуалізацыямі эстэтычных уражанняў і мастацкімі эксперыментамі студэнцкай моладзі.

Гэты праект - яркая старонка ў шматгранным мастацкім жыцці студэнтаў. На працягу года экспазіцыя лепшых творчых работ пабывае ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўсіх рэгіёнаў нашай краіны.

 

Наша информация -

Ваш успех!

Библиотека ПГУ в Контакте Библиотека ПГУ на facebook Канал Библиотека ПГУ Библиотека ПГУ


Яндекс.Метрика