eye

Новая манаграфія ў фондзе бібліятэкі

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай выйшла манаграфія кандыдата філалагічных навук Багарадавай Таццяны Робертаўны:

Багарадава Т.Р. Памяць сэрца: эвалюцыя ўвасаблення ваеннай тэмы пісьменнікамі-ветэранамі і сведкамі Вялікай Айчыннай Вайны ў беларускай аповесці (1980-1990-я гг.) : [манаграфія] / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ; пад рэдакцыяй Л.Д. Сіньковай. - Наваполацк : ПДУ, 2022. - 159 с. - Библиогр. : с. 132-148. 

У манаграфіі на падставе комплекснага вывучэння беларускіх аповесцей ХХ ст. з ваеннай тэматыкай вылучаны і канцэптуальна-цэласна ахарактарызаваны корпус тых прадстаўнічых тэкстаў, што былі створаны ў 1980 – 1990-х гг. беларускімі пісьменнікамі - ветэранамі і відавочцамі Вялікай Айчыннай Вайны з дзвюх генерацый: народжаных у 1910-я гг. і народжаных у 1920 – 1940-я гг. Выяўлена эвалюцыя ідэйна-эстэтычных канцэпцый (павышэнне ўвагі да асэнсавання трагічных бакоў жыцця, экзістэнцыйнага светаразумення, перагляду ролі рэлігіі ў жыцці постсавецкага чалавека) у творах пра вайну канца ХХ ст. А. Адамовіча, А. Асіпенкі, В. Быкава, Н. Гілевіча, В. Казько, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна; вызначана эвалюцыя жанравай формы аповесці (развіццё форм аўтабіяграфічнага наратыву і псіхалагізму, паэтыкі магічнага рэалізму, антыўтопіі, зварот да дакумента з выкарыстаннем журналісцкіх стратэгій, узнікненне «прозы галасоў») у творах пра вайну канца ХХ ст. А. Адамовіча, В. Быкава, Н. Гілевіча, В. Казько, Б. Сачанкі. Вылучана і ахарактарызавана істотнае пашырэнне праблемна- тэматычнага дыяпазону ў аповесцях М. Аўрамчыка, У. Дамашэвіча, А. Карпюка, А. Кулакоўскага, У. Ліпскага, І. Новікава, А. Савіцкага, напісаных у 1980 – 1990-х гг., з адлюстраваннем фашысцкага палону, падпольнай і партызанскай барацьбы, што звязана з агульнай тэндэнцыяй да абнаўлення беларускай ваеннай прозы канца ХХ ст. праз акцэнтавана-фактаграфічны або пераствораны вопыт рэальнага суб’екта.

Прызначана для навуковых супрацоўнікаў, спецыялістаў у галіне беларускага літаратуразнаўства, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, настаўнікаў беларускай літаратуры.

Экзэмпляры манаграфіі знаходзяцца ў бібліятэцы Полацкага калегіума, а таксама яе можна прачытаць у Электроннай бібліятэцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.

 

Наша информация -

Ваш успех!

Библиотека ПГУ в Контакте Библиотека ПГУ на facebook Канал Библиотека ПГУ Библиотека ПГУ


Яндекс.Метрика