Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова прайшла доўгі шлях і займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Наша мова багатая і меладычная. Калі ў літаратурнай мове налічваецца ад 250 да 500 тысяч слоў, то ў дыялектнай - каля двух мільёнаў.
Ёсць у беларускай мовы і цікавая адметнасць, брэнд - літара “Ў” («у нескладовае»), больш ні ў адной мове свету яна не сустракаецца.
У Полацку ёсць нават унікальны помнік, прысвечаны гэтай літары.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі (аўд. 68н) падрыхтавана кніжная выстава. Запрашаем!