Да Міжнароднага дня роднай мовы
21 лютага да Дня роднай мовы ў бібліятэцы імя Якуба Коласа г.Наваполацка адбылося адметнае мерапрыемства: сустрэча з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Шуханковай Марынай Мікалаеўнай.
У першай частцы мерапрыемства наваполацкая паэтэса прэзентавала новую кнігу, якая толькі выйшла з друку: " Памяць - бяссмерце народа", прысвечаную году гістарычнай памяці і якая ўвабрала ў сябе выдатныя вершы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі аб любові да сваёй Радзімы, да свайго роду і сваёй зямлі. Вершы беларускіх паэтаў гучалі менавіта на роднай мове ў выкананні Марыны Шуханковай і старшакласнікаў сярэдняй школы №14 г. Наваполацка. Падлеткі адкрылі для сябе новыя імёны лепшага паэтычнага Слова на Беларусі.
У другой частцы мерапрыемства Марына Шуханкова чытала свае вершы сацыяльна- патрыятычнага накірунку, разважала аб ролі і месцы сапраўднага літаратара ў сённяшнім грамадстве, запрашала моладзь у літаратурную студыю, якая існуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай і якую яна ўзначальвае. Дзеці слухалі ўважліва, задавалі пытанні, разважалі пра паэзію і паэтаў.
Такія мерапрыемствы вельмі важныя для творчай самарэалізацыі моладзі, для лепшага разумення інфармацыйнага патока, які ідзе на падлеткаў, для шанавання роднай мовы і зямлі.