Сустрэча “Францыск Скарына: мінулае і будучыня”

У рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання 24 мая ў чытальнай зале бібліятэкі Полацкага калегіума адбылася сустрэча з цудоўным чалавекам, вядомым скарыназнаўцам, культуролагам, кнігазнаўцам, намеснікам дырэктара па навуковай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесем Сушай.

Алесь з'яўляецца непасрэдным удзельнікам праектаў па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У 2014 годзе навуковая бібліятэка ўніверсітэта атрымала ў дар ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі першыя пяць тамоў факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Падчас творчай сустрэчы, на якой прысутнічалі гісторыкі, філолагі, студэнты і выкладчыкі , а таксама бібліятэкары гарадскіх бібліятэк і супрацоўнікі музеяў, Алесь Суша адзначыў шэраг рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, якія рэалізоўваюцца ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, сярод іх: выставачны праект «Франциск Скорина и его эпоха», які прадставіць арыгіналы выданняў Францыска Скарыны з розных краін, праект па выданні факсімільнай 20-томнай спадчыны Францыска Скарыны «Книжное наследие Франциска Скорины» і іншыя значныя мерапрыемствы, мэта якіх не толькі зберагчы гістарычную памяць, але і паказаць, наколькі глыбокім аказаўся ўплыў беларускага мысляра на культуру таго часу.

Перад студэнтамі і выкладчыкамі, Алесь распавядаў пра вынікі сваёй даследчай работы , дзе першадрукар паўстае як чалавек-энцыклапедыя, чалавек свету і чалавек-легенда. Скарына прадстаў не толькі як выдавец, але і як філосаф, гуманіст, багаслоў, заснавальнік аднаго з першых батанічных садоў Еўропы. “…Сённяшні час нарадзіў некую новую парадыгму і новае рэвалюцыйнае пераасэнсаванне ролі Скарыны, яго месца ў нашай культуры. Скарына адрадзіўся і становіцца адным з нас, ён працягвае быць жывым…” “…Францыск – знакавая персона нашай культуры, і мы паставілі занадта вялікі помнік Скарыне – ён стаў тым бронзавым класікам, якому трэба раз на год пакласці кветкі ля помніка, сказаць добрыя словы, але гэта нейкі далёкі ідал: ён быў, стварыў нешта значнае, мы гэта ведаем і гэта дастаткова для нас…”

Алесь распавёў пра тое, што, нягледзячы на ўсе даследаванні , пра нашага першадрукара мы сёння ведаем зусім няшмат. “…Не ведаем, калі ён нарадзіўся, дзе і калі памёр, калі пабраўся шлюбам і колькі меў дзяцей. Мы можам толькі здагадвацца, якой ён быў веры, дзе абараніў дысертацыю на годнасць доктара лекарскіх навук г.д. У выніку недастатковай інфармацыі пра Скарыну мы маем безліч гіпотэз і нават цалкам беспадстаўных міфаў. Таму і з гэтага гледзішча нам неабходна працягваць даследаванні, каб абмежаваць пашырэнне недакладных звестак…. “

Амаль двухгадзінная сустрэча дала магчымаць студэнтам- гісторыкам набыць цікая звесткі, надала сучасным навучэнцам Полацкага калегіума аптымiзму, стала карыснай ва ўсiх адносiнах. Студэнты і выкладчыкі задавалі шматлікія пытанні аўтару, а па завяршэнні сустрэчы адбылася аўтограф-сесія.

За час сустрэчы паміж навуковай біблятэкай ПДУ і Нацыянальнай бібліятэкай нарадзіўся новы праект па пошуку, алічбоўкі і вяртання ў Полацкі калегіум электронных копій кніг з езуіцкай бібліятэкі, якія знаходзяцца у Нацыянальнай бібліятэцы.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар навуковай бібліятэкі Шуханкова М.М. павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым святам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, пажадала ўсім плёну, новых цудоўных адкрыццяў. Цяпер, напярэдадні святкавання, наша задача — уважліва прааналізаваць досвед і дасягненні нашых папярэднікаў, выкарыстаць найбольш эфектыўныя напрацоўкі мінулых гадоў і не паўтарыць памылкі.

Нягледзячы на адсутнасць часу, Алесь паспеў пазнаёміцца з некаторымі гістарычнымі помнікамі Полацкага калегіума і быў вельмі ўдзячны за арганізацыю сустрэчы : “ … Толькі што меў цудоўную магчымасць дооооооўга выступаць перад выкладчыкамі і студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, бібліятэкарамі і музейнікамі Полацка пра Скарыну. Думаў стамлю. Але адказваў на пытанні мо яшчэ даўжэй. Спазніўся на адкрыццё канферэнцыі, але не мог вырвацца з універсітэта. ...Добра вучыцца, калі за вакном вежы Полацкай Сафіі! ..”

..нечакана для госця Мудры Старац адказаў на яго філасофскае пытанне ...

Наша информация -

Ваш успех!

Библиотека ПГУ в Контакте Библиотека ПГУ на facebook Канал Библиотека ПГУ Библиотека ПГУ


Яндекс.Метрика